Легендарны гродзенскі панк-рок гурт “Кальян” адзначыў 15-годдзе

На нефармальным канцэрце заграла 10 гродзенскіх гуртоў. Кожны гурт абавязкова выконваў нейкі кавер “Кальяна”. Падчас выступу лідар “Кальяна” Алесь Дзянісаў падтрымаў Сяргея Міхалка і спяваў з намаляванымі вусамі.

За 15 год існавання “Кальяна” у гурце ў розны час грала каля 30 музыкаў. Гурт за гэты час паспеў запісаць сем паўнавартатных альбомаў і стаць прызёрам фэста “Басовішча”.

Апошні альбом “Кальяна” выйшаў ў 2011 годдзе пад назвай “Антыпазітіў” і распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.