Легкавік урэзаўся ў тралейбус, а яго кіроўца зваліўся з моста (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", кіроўца "Рэно" відавочна быў п'яны. Пасля сутыкнення ён размаўляў па мабільным тэлефоне, паслізнуўся і скаціўся з бетоннага пагорку Кобрынскага маста. Па словах відавочцаў, магчыма, ён хацеў збегчы з месца здарэння.

Наверх мужчына падымаўся ўжо ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі. Пацярпелых жа ў тралейбусе не было.