Лекару Майкла Джэксана далі чатыры гады турмы

Суддзя ў Лос-Анджэлесе прызначыў максімальнае пакаранне, прадугледжанае для такіх выпадкаў. Ён падкрэсліў, што Мюрэй парушыў свае абавязальніцтвы як лекара, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што 7 лістапада прысяжныя прызналі Мюрэя вінаватым у забойстве па неасцярожнасці. Лекар выдаў празмерную дозу моцнадзейнага прэпарата спеваку, які пакутаваў на парушэнне сну.