Летась у Беларусі зарэгістравалі больш за 100 тысяч злачынстваў

У інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" ён назваў дакладную лічбу — 102.127 злачынстваў. З гэтай колькасці ў суды трапілі толькі амаль 41 тысяча крымінальных справаў. Па астатніх злачынствах ужываліся іншыя віды адказнасці.

"Раней такога проста не было, любую справу, нават самую дробную, намагаліся завяршыць судовым прысудам", — кажа Валянцін Сукала. Ён звязвае змену сітуацыі з стварэннем Следчага камітэта. Раней "следства знаходзілася ў розных ведамствах, кожнае з якіх змагалася за "паляпшэнне" гэтых статыстычных паказчыкаў", адзначае старшыня Вярхоўнага суда.

Дарэчы, летась Следчым камітэтам і пракуратурай, а таксама судамі ў "дасудовай стадыі" былі спыненыя амаль 8 тысяч крымінальных справаў.