Ліцэіст-"чыгуначнік" адабраў у жанчыны сумачку з 15 тысячамі рублёў

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, малады чалавек напаў на 52-гадовую жанчыну у двары яе дому. Ён адабраў у яе сумачку, у якой акрамя дробязі апынулася толькі банкаўская картка і касметычка. Дарэчы, кошт скрадзенай сумкі і касметычкі ў 18 (!) разоў перавысіў кошт іншых рэчаў. У міліцыі пацярпелая заявіла пра агульную шкоду ў памеры 285 тысячаў рублёў.

У дачыненні да 18-гадовага навучэнца распачатая крымінальная справа.

Фота — bymedia.net