Лідар АГП: Раманчук быў нашым кандыдатам з добрай энергетыкай
У Мінску праходзіць ХIV з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Выступаючы на з’ездзе, старшыня арганізацыі Анатоль Лябедзька заявіў, што АГП — самадастатковая партыя, якая можа самастойна ўдзельнічаць у любой выбарчай кампаніі. У прыватнасці, адзначыў ён, гэта паказаў удзел партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, калі ад АГП на пасаду прэзідэнта краіны прэтэндаваў Яраслаў Раманчук. “У нас быў свой кандыдат. У нас ёсць за што ім ганарыцца і за што саромецца. Але сама кампанія нашага кандыдата была з добрай энергетыкай, да нас прыходзілі новыя людзі”, — сказаў Лябедзька.
У з’ездзе АГП удзельнічае 131 дэлегат. Ім трэба абраць кіруючыя органы партыі, абмеркаваць змены ў статут, а таксама прыняць стратэгію дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя некалькі год, інфармуе БелаПАН.