Лідараў егіпецкай апазіцыі абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе

Апазіцыянераў вінавацяць у тым, што яны нібыта падбухторвалі сваіх прыхільнікаў зрынуць прэзідэнта Махамеда Мурсі, перадае РБК.

Генпракурор ініцыяваў расследаванне на наступны дзень пасля таго, як Мурсі заклікаў да дыялогу з апазіцыяй. Гэта можа ўскладніць і без таго напружаную палітычную сітуацыю ў краіне.

Нагодай да пачатку расследавання сталі скаргі прынамсі двух юрыстаў. Яно закране экс-кіраўніка МАГАТЭ Махамеда эль-Барадэі, экс-міністра замежных справаў Амра Мусу і былога саперніка Мурсі ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла — журналіста Хамдзіна Сабахі. Пакуль ніводзін з іх не пракаментаваў расследаванне, але ў цэлым апазіцыя адпрэчвае абвінавачванні.

Фота — Reuters