Лідары краін Еўрасаюза праводзяць тэрміновую сустрэчу
Яны з’ехаліся ў Брусэль, каб дамовіцца аб апошніх дэталях плану выратавання еўразоны.
Аднак пасля адмены запланаванай сустрэчы міністраў фінансаў краін ЕС, якая павінна была папярэднічаць саміту лідараў, незразумела, наколькі дэталёвым пагадненнем zyf завершыцца і ці будзе ў выніку прыняты план выратавання эканомікі еўразоны.
Нарады міністраў эканомікі і фінансаў, вядомыя як "Экафін", традыцыйна праводзяцца перад канчатковым зацвярджэннем рашэнняў саміту ЕC на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, паведамляе ВВС.