Лікёра-гарэлачны завод стаў найлепшым працадаўцам Віцебску

Сам завод стаў пераможцам у намінацыі "Буйное прадпрыемства", паведамляе БелаПАН.

На званне найлепшага працадаўцы прэтэндавалі больш за 30 прадпрыемстваў Віцебску ўсіх формаў уласнасці. Сярод умоваў перамогі значацца цякучка кадраў і разнастайнасць сацыяльнага пакета, узровень заробкаў і выдаткі на прафесійную падрыхтоўку ды павышэнне кваліфікацыі работнікаў. Таксама звярталася ўвага на адсутнасць вытворчага траўматызму і запазычанасці па заробках і плацяжах у бюджэт.

Фота — litsa.com.ua