Ліст лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру Бяляцкаму выпусцілі паштоўкай
Аунг Сан Су Чжы таксама з'яўляецца лідаркай апазіцыі М’янмы.
У лісце яна піша: "Дарагі Алесь, спадзяюся, ты зусім-зусім хутка выйдзеш на волю і апынешся сярод тваіх родных і сяброў, якіх у цябе свет ва ўсім свеце. З найлепшымі пажаданнямі, Аунг Сан Су Чжы".
Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленне ад падаткаў. Ён адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі.
Фота — nn.by