Літоўскі амбасадар выказаўся пра вызваленне беларускіх палітвязняў

У інтэрв'ю парталу DELFI.lt дыпламат адзначыў, што шкадуе пра дыялог з Беларуссю мовай ультыматумаў. На яго думку, размова ультыматумамі – гэта крайняя мера, якая часам ужываецца, але не павінна быць нормай.

Лінкявічус таксама нагадаў, што ўмова для дыялогу паміж Еўрасаюзам і афіцыйным Мінскам — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. "Пра гэта гаварылася не раз, і наяўнасць гэтай праблемы адназначна ўскладняе дыялог", — адзначыў літоўскі амбасадар.

Разам з тым дыпламат лічыць Усходняе партнёрства важным сродкам для дыялогу з беларускім кіраўніцтвам. Па яго словах, пакуль што не атрымліваецца весці паўнавартасны такі дыялог і Еўрасаюз павінен пераканаць прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску ў карысці Усходняга партнёрства.

Пазітыўным знакам Лінкявічус назваў нядаўні візіт міністра замежных справаў Сяргея Мартынава ў Брусэль.

Фота — delfi.lt