Літоўскія паліцыянты ездзяць з налепкамі "Я хабар не бяру"
Віленскі Ротары-клуб вылучыў на сацыяльную акцыю паліцыі 2000 налепак
Кіраўніцтва паліцыі спадзяецца, што такая налепка адаб'е ў кіроўцы, які парушыў Правілы дарожнага руху, жаданне даць хабар паліцыянту. У канцы года паліцыянты, якія ўдзельнічаюць у акцыі і зафіксавалі найбольшую колькасць спробаў подкупу, будуць ўзнагароджаныя. Па словах генкамісара паліцыі Літвы Сквярняліса, гэтая акцыя носіць сацыяльны, а не рэпрэсіўны характар, перадае БЕЛТА.
Колькі машын будзе ўдзельнічаць у акцыі, пакуль невядома. Але паліцыянты кажуць: калі на аўтамабілі паліцыі не будзе такога надпісу, гэта зусім не азначае, што экіпаж машыны можна падкупіць.
Дарэчы, за першыя тры месяца года ў Літве было пачата 170 адміністрацыйных справаў за спробу подкупу службовай асобы. Летась пачата 29 справаў пра магчымую карупцыю паліцыянтаў.

Фота: lrytas.lt