Літва занепакоеная разгонам мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 20 снежня заяве МЗС Літвы.
У дакуменце, які пераказвае БелаПАН, гаворыцца, што Літва выказвае шкадаванне і занепакоенасць у сувязі з тым, што ўлады Беларусі праігнаравалі свабоду сходаў сваіх грамадзян і 19 снежня ўжылі сілу супраць удзельнікаў мірнай акцыі "Запалі свечку надзеі".
На думку літоўскіх дыпламатаў, афіцыйны Мінск не зрабіў для сябе ніякіх высноваў пасля падзеяў 19 снежня 2010 года. "Сістэматычнае выкарыстанне сілы супраць сваіх грамадзян стала чарговым доказам таго, што 2011 год стаў для Беларусі страчаным годам", — гаворыцца ў заяве.