Ліванскага спевака пасадзілі за хвалебную песню аб прэзідэнце
Спецслужбы западозрылі няладнае толькі ў адным з радкоў твора.
Ліванскія ўлады абвінавацілі Зеіда Хамдана, фронтмэна групы Zeid and the Wings, у тым, што ён абразіў прэзідэнта краіны. Між тым песня Хамдана - усяго толькі міралюбнае прысвячэнне прэзідэнту, адзначае тэлеканал «Дождж».
Песня так і называецца -- «Генерал Сулейман». У гонар прэзідэнта Лівана Мішэля Сулеймана. У рэфрэне песні, звяртаючыся да злачынцаў і нягоднікаў, Зеід Хамдан кажа ім «Go home»: «Злачынныя групоўкі, go home! Карупцыянеры, go home! Буяны, go home!". А ў прыпеве такія словы: «Генерал Сулейман, Вы - цуд-чалавек. Генерал Сулейман, Вы несяце краіне свет ». І толькі ў самым канцы песні, пасля слоў "Генерал Сулейман” спявак паўтарае «go home». Цяпер яму за гэта пагражае два гады турмы.