Лівійскія футбалісты “сытыя па горла” рэжымам Кадафі

Сярод іх — чацвёра гульцоў нацыянальнай зборнай Лівіі, у тым ліку брамнік Джума Гтат, а таксама трэнер галоўнага футбольнага клуба Трыпалі Адэль бін Іса. Так, Джума Гтат сказаў, што “сыты па горла рэжымам Кадафі”.
 
Як адзначае карэспандэнт ВВС, у Паўночнай Афрыцы футбол карыстаецца шалёнай папулярнасцю. Пераход значных гульцоў на бок паўстанцаў нанясе істотны прапагандысцкі ўдар па рэжыме лівійскага дыктатара.

Нагадаем, што ўзброенае паўстанне ў Лівіі доўжыцца ўжо болей за тры месяцы. Сам Кадафі неаднаразова заяўляў, што не сыдзе і пакіне Лівію толькі мёртвым.