Лівійскія паўстанцы даюць за галаву Кадафі 1,7 млн долараў
Яны таксама абяцаюць амністыю членам яго акружэння, якія выдадуць палкоўніка.
Зараз месцазнаходжанне Муамара Кадафі невядомае. Аднак паўстанцы сцвярджаюць, што па іх дадзеных ён усё яшчэ ў Трыпалі або недалёка ад лівійскай сталіцы, паведамляе ВВС. У Трыпалі застаюцца асобныя ачагі супраціву сіл, лаяльных Кадафі. Спарадычныя баі паміж імі і паўстанцамі працягваюцца.