Ласі спынілі фуру пад Баранавічамі: адзін загінуў, другі ўцёк у лес
Здарэнне адбылося мінулай ноччу. Жыхар Брэста на грузавіку вёз тавар у Санкт-Пецярбург.
Раптам ён пабачыў на дарозе дваіх ласёў. Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Адзін лось загінуў пад коламі фуры, іншы ўцёк.
Як паведамляе intex-press.by, у грузавіка разбітыя фары, бампер і краты радзіятара, сур'ёзна памятыя капот і левыя дзверы.