Лукашэнка адмаўляе, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй звязаны з дэсантам
Паводле яго слоў, Швецыя парушыла ранейшыя дамоўленасці пра абмен новымі амбасадарамі.
"Некаторыя звязваюць гэтую праблему не то з плюшавымі мядзведзямі, не то са сланамі. Але гэта абсалютна розныя рэчы", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі 120809 LukashenkaSlany.mp3
Аляксандр Лукашэнка: ”Некаторыя звязваюць гэтую праблему ці то з плюшавымі мядзведзямі, ці то са сланамі. Але гэта абсалютна розныя рэчы. І хай моляць Бога, што нашы "памяркоўныя“ беларусы пашкадавалі гэтых летуноў. Іх зарэгістравалі адразу над мяжой. Пашкадавалі, бачыце, фанерны самалёт, а з гэтага выйшаў скандал. Але гэта было парушэнне ўсіх дамоўленасцяў. І Літва — хай не сядзяць як мышы пад венікам. Яны нам павінны адказаць, чаму прадставілі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы. Каму, каму, а Літве ў гэтым плане мала не падасца. Калі мы пачалі расследаваць (амбасадар хай не круціцца, што ён дэмакратыю ў нас абараняе), тыя, хто прыязджалі і рыхтавалі парушэнне дзяржаўнай мяжы, працавалі разам з пасольствам. У нас ёсць гэтаму доказы. Следчыя іх прадставілі. Таму мы яшчэ разбяромся, якую ролю сыграла былое швецкае пасольства ў гэтым інцыдэнце”.
Фота — daylife.com