Лукашэнка: Чакаем нанясення галоўнага ўдару па асноўным накірунку

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прэзідэнта.

"Зараз трэба значна павялічыць узровень адукацыі ў школе і патрабаванні, нават паставіць на ўзровень савецкіх часоў, калі надзвычай жорсткія патрабаванні былі да навучэнцаў, бацькоў за адукацыю і выхаванне дзяцей у школе. І вось гэта — галоўная задача", — сказаў Лукашэнка.

"Зараз мы чакаем нанясення галоўнага ўдару па асноўным накірунку: адукацыя, выхаванне і ўздым вось гэтых патрабаванняў да вучняў і бацькоў", — дадаў кіраўнік дзяржавы.