Лукашэнка: Гандлюй у Еўропе, будзеш у два разы даражэй малако прадаваць
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведаў Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у сучасных фермах беларускія каровы даюць малако лепшай якасці, чым еўрапейскія:
“Важна перавесці скаціну з таго стану, з тых фермаў, у якіх яны яшчэ знаходзяцца. Асабліва дойны статак. Па-першае, гэта здароўе каровы, а па-другое, гэта ж якасць малака. Там, дзе жывёлы ў нармальных фермах, там жа якасць малака зусім іншая. І кажуць, што ў нас еўрапейскія стандарты. Ды ў нас жа стандарты, гэта ўсё прызналі, вышэй за еўрапейскія! У нас нормы, патрабаванні вышэй, чым у Еўропе. І сёння засталося толькі дакументальна гэта аформіць. Калі ласка вязі, гандлюй у Еўропе. Будзеш у два разы даражэй малако прадаваць”.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых фермаў былі больш таннымі.
Фота — nn.by