Лукашэнка імкнецца пашыраць супрацоўніцтва з яшчэ адной дыктатурай

Іарданія з’яўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Выключная ўлада засяроджаная ў руках караля і яго савету міністраў. Кароль падпісвае ўсе законы і мае права вета, якое можна пераадолець толькі дзвюма трацінамі галасоў дэпутатаў абедзвюх палат парламенту.

Рэжым у Іарданіі ацэньваюць як дыктатарскі. Так, у канцы сакавіка ў сталіцы краіне Амане прайшлі жорсткія сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі дзеючай улады. У выніку супрацьстаяння 130 чалавек былі параненыя, адзін забіты.