Лукашэнка: калі мы сабе такое дазваляем, значыць у эканоміцы не ўсё кепска

Паводле яго слоў, такое будаўніцтва "штурхае развіццё эканомікі, зацікаўлівае інвестараў". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "калі мы сабе такое дазваляем (не скажаш, што раскоша, але блізкае да гэтага), значыць у эканоміцы не ўсё кепска".

"Мы нават не ўсё зможам вам аб'екты паказаць, якія мы стараліся пабудаваць да 7 лістапада..., — сказаў Лукашэнка. — Ну нічога, да Новага года пабудуем і здамо іх... Гэта і дрэваапрацоўчыя, і мэблевыя прадпрыемствы, і інфраструктурныя праекты, як дарога на Магілёў...".

Паводле слоў Лукашэнкі, 1 кіламетр новай лініі метро каштаваў 50 мільёнаў долараў.