Лукашэнка кажа, што на месцы Мядзведзева выйшаў бы да пратэстоўцаў

Нагадаем, шматтысячны мітынг прайшоў на Балотнай плошчы 10 снежня. Дэманстранты выступалі супраць фальсіфікацый на выбарах у Дзярждуму.

Беларускі лідар  упэўнены, што ўлада павінна хутка рэагаваць на падобныя акцыі пратэсту. "Калі на Балотнай склалася сітуацыя, што там павінен быць кіраўнік дзяржавы, я б не раздумваючы пайшоў туды. Ці ты проста прыйдзеш і скажаш, ці праз скрыню, інтэрнэт ці што — у цябе павінна быць права", — перадае РСН словы Лукашэнкі.

Што праўда, Лукашэнка ніводнага разу не выходзіў да пратэстоўцаў у Беларусі. Ён нават не ўдзельнічаў у тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты перад выбарамі 2010 года.