Лукашэнка: Крый мяне Божа, каб мой малы стаў прэзідэнтам

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю брытанскім СМІ: газеце “Індэпендэнт” і тэлеканалу Бі-бі-сі.

“Клянуся, што я ніколі, ніколі пра гэта нават не думаю! Гэта глупства поўнае! У нас прэзідэнтам можа стаць чалавек у 35 гадоў, як мінімум. Яму 8 споўнілася. Дык што, вы хочаце казаць, што я яшчэ буду 30 гадоў прэзідэнтам для таго, каб перадаць гэту ўладу малому?!” — цытуе кіраўніка Беларусі агенцтва БЕЛТА.

“Крый мяне Божа быць, па-першае, прэзідэнтам у такім узросце, па-другое, каб мой малы ў перспектыве стаў прэзідэнтам. Гэта я вам абсалютна шчыра кажу”, — дадаў Лукашэнка.

“Гэта зноў жа параджэнне вось гэтай тэорыі нашых адмарожаных, іначай іх не назавеш, каб запалохаць людзей: “А-а, вось сям’я, у спадчыну перадае гэтую ўладу і гэтак далей”. Я вам яшчэ раз кажу: мае дзеці наеліся майго прэзідэнцтва. І калі б вы ведалі, як я працую і што я атрымаў ад гэтага прэзідэнцтва, вы б са мной пагадзіліся”.