Лукашэнка лічыць недапушчальнай думку, што тэракт у метро замовіла ўлада
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі "Русская служба новостей", якое ўзяў Сяргей Дарэнка.
Лукашэнка заявіў, што думае пра справу Дзмітрыя Канавала і Уладзіслава Кавалёва кожны дзень. Беларускі лідар кажа, што асабіста кантраляваў ход расследавання. Ён заяўляе, што патрабаваў ад следства, каб яно адпрацавала ўсе версіі.
Па яго словах, якія пераказвае БЕЛТА, недапушчальна, што хтосьці разыгрывае гэтую сітуацыю ў палітычных мэтах. Лукашэнка заяўляе, што ў дзяржавы не было матываў для арганізацыі такога выбуху.
Нагадаем, што на папярэдніх допытах Канавалаў заявіў, што арганізаваў выбух "для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне". Многія назіральнікі і пацярпелыя сумняюцца ў самастойнасці падобных заяваў.