Лукашэнка лічыць, што беларускую ўдзельніцу "Еўрабачання" засудзілі
Пра гэта ён заявіў 13 траўня падчас працоўнай паездкі па Віцебшчыне.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, у выступе Анастасіі Віннікавай супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песня. Яна праспявала гімн Беларусі, заявіў Лукашэнка. І дадаў, што ніхто не мог прапусціць гімн Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусь "будуць душыць ва ўсіх кірунках, будуць душыць на "Еўрабачанні", як учора гэту дзяўчынку".
Нагадаем, што Віннікава не прайшла ў фінал песеннага конкурсу Еўрабачанне.