Лукашэнка лічыць, што мінчукі павінны будаваць жытло без дзяржпадтрымкі

Як паведамляе БЕЛТА, гэта адбылося падчас яго візіту на адну з будаўнічых пляцовак у Мінску. Ён згадаў адток беларускіх будаўнікоў за мяжу. Па словах Лукашэнкі, будаўнікі, якія паехалі працаваць за мяжу, будуць плаціць 100% камунальных выдаткаў і самастойна аплочваць медыцынскае абслугоўванне. 


Таксама кіраўнік краіны заявіў, мінчукі павінны пераважна будаваць жытло без дзяржпадтрымкі. Па яго словах, усё насельніцтва краіны не павінна канцэнтравацца ў сталіцы, а людзі павінны ісці туды, дзе ёсць працоўныя месцы і патрабуецца працоўная сіла. 


Акрамя таго, Лукашэнка паведаміў, што будзе скарачацца ільготнае крэдытаванне ў нашай краіне. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў на працягу паўгода стварыць новую сістэму ільготнага крэдытавання насельніцтва.