Лукашэнка: Масква, Піцер, Расія, частка Ўкраіны, і нам хопіць

"Трэба сёлета скласці доўгатэрміновыя дамовы па пастаўцы бульбы. Гэта Масква, Піцер, Расія, частка Ўкраіны, і нам хопіць. Мы ж не будзем бясконца пашыраць пасевы бульбы. Трэба на аптымальныя аб'ёмы скласці доўгатэрміновыя дамовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Тым часам, у мінскіх крамах ужо з'явілася французская і егіпецкая бульба новага ўраджаю. Па кошце заморскія клубні не на многа пераўзыходзяць брудную і падгнілую айчынную бульбу.