Лукашэнка: Міліцыю можам скараціць, але паліцыяй яна не стане

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэфармаванне не павінна стаць "жорсткай структурнай ломкай", паколькі "асноўная структура міністэрства і органаў унутраных спраў... нармальная". У той жа час Лукашэнка супраць таго, каб міліцыя стала паліцыяй (як адбылося ў Расіі). "Гэта непрымальна для нашага грамадства", — цытуе яго словы БЕЛТА.

Сярод іншага, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што магчымае скарачэнне колькасці міліцыі (за кошт скарачэння мяркуецца падняць заробкі) і вызваленне МУС "ад неўласцівых функцый".

Гл. таксама: Кіраўнік дзяржавы абнавіў міліцэйскае кіраўніцтва ды разгледзеў шэраг іншых кадравых пытанняў

Фота — bymedia.net