Лукашэнка: Мне спадабаліся словы Мядзведзева, што ЕС рабуе нарабаванае

"Нас папракаюць у парушэнні правоў чалавека, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Але як разумець тое, што Еўрапейскі саюз цяпер абадраў велізарную частку насельніцтва? Так, не бедныя хавалі грошы ў афшорах, але гэта было законна. І еўрасаюзаўскія начальнікі там, напэўна, трымалі грошы... Заднім днём замарозілі усё, што было, і 60% адабралі. Вось вам правы чалавека з пункту гледжання Еўрасаюза".

Паводле слоў Лукашэнкі, яму спадабаўся "выраз Дзмітрыя Мядзведзева, што Еўрасаюз рабуе нарабаванае ці нешта ў гэтым родзе".


Лукашэнка распавёў пра свае грошы на рахунках у Кіпры (відэа)

Фота — ria.ru