Лукашэнка: Мы гатовыя ў любы час вярнуцца за стол перамоваў з ЕС

Паводле яго словаў, у ЕС зразумелі бесперспектыўнасць санкцый у адносінах нашай краіны. "Яны, напэўна, зразумелі, што Беларусь ім патрэбная... Калі ЕС сёння гатовы без папярэдніх умоваў, не нахіляючы нас улева, управа, з намі размаўляць па-чалавечы, то мы гатовыя ў любы час вярнуцца па любых пытаннях за стол перамоваў", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка нагадаў, што Беларусь аслабіла кантроль на выезд у краіны ЕС. У выніку, паводле яго словаў, на Захадзе атрымалі цэлую хвалю мігрантаў з Афганістана, Пакістана, іншых краін Азіі.