Лукашэнка: Наступная наша мэта — Еўразійскі саюз

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта "асаблівае свята".

"Глыбока сімвалічна, што на фоне цэнтрабежных тэндэнцый 90-х гадоў ХХ стагоддзя на ўсёй постсавецкай прасторы толькі мы, беларусы і расіяне, пераадолеўшы знешні ціск, здолелі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе, — цытуе віншаванне Лукашэнкі БЕЛТА. — ...Досвед беларуска-расйскай інтэграцыі паспяхова выкарыстаны ў сучасных маштабных праектах — Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы. Ён будзе выкарыстаны пры руху да наступнай пастаўленай намі мэты — Еўразійскага саюза".

Фота — mk.ru