Лукашэнка назваў БАТЭ адзінай светлай плямай у гульнявых відах спорту

Старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі на нарадзе распавёў, што дзяржпадтрымка ў бюджэце клуба складае 40%, астатняе — сродкі ад камерцыйнай дзейнасці. Таксама ён лічыць, што неабходна ствараць сістэму аплаты працы ў залежнасці ад дэманстраваных гульцом вынікаў. 


Лукашэнка назваў барысаўскі футбольны клуб адзіным калектывам у краіне ва ўсім спорце, які дае дадатны імідж дзяржаве і стварае настрой людзям, інфармуе "Прессбол". Тым не менш кіраўнік краіны падкрэсліў, што дзяржпадтрымку БАТЭ можна атрымаць толькі ў выглядзе крэдыту. Потым у выпадку паспяховасці спартовай кампаніі крэдыт могуць спатрабаваць не цалкам ці зусім спісаць.