Лукашэнка не хоча лічыць сямейнасць прыкметай карупцыі
Адпаведны законапраект кіраўнік Беларусі ўнёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў.
Паводле артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь "Пра барацьбу з карупцыяй", на дзяржаўнай службе не могуць быць блізкія сваякі, калі адзін з іх па службе непасрэдна падпарадкоўваецца ці кантралюяецца іншым. Такая служба лічылася сур'ёзнай карупцыйнай праявай.
Як нагадвае "Ежедневник", апазіцыя не аднаразова публічна паказвалі на гэтую норму закона і на тое, што Аляксандр Лукашэнка асабіста прызначыў свайго сына Віктара ў 2005 годзе памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. А ў 2007 годзе Лукашэнка афіцыйна ўключыў Віктара ў склад Савета бяспекі.
Таму цяпер у законе прапануецца напісаць, што сумесная праца сваякоў на дзяржаўнай службе кантралюецца заканадаўчымі актамі Беларусі. Дарэчы, ні Канстытуцыя Беларусі, ні Палажэнне "Пра памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", ні іншыя нарматыўныя акты не забараняюць сумеснай службы прэзідэнта Беларусі з якім-небудзь блізкім сваяком.