Лукашэнка не ведае, што яго сына Колі няма ў "чорным спісе ЕС" (відэа)

У інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today, гаворачы пра санкцыі Еўрасаюза, кіраўнік Беларусі заявіў: "Ну добра, Лукашэнка персона нон грата. Вы яго нікуды не пускаеце. Але заадно вы не пускаеце майго старэйшага сына, майго сярэдняга, і майго малога ў спіс запісалі. Ну, ён-то ў чым вінаваты? Ён што, фальсіфікуе выбары?"

Між тым, Мікалая Лукашэнкі ў "чорным спісе" Еўрасаюза няма. Спіс неўязных у Еўропу прадстаўнікоў Беларусі сапраўды ўзначальваюць тры Лукашэнкі — кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, памочнік прэзідэнта па справах Нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка і бізнэсовец Дзмітрый Лукашэнка.

Малодшага сына — Мікалая ў спісе няма. Згодна з апошнімі зменамі ў беларускім заканадаўстве, ён можа спакойна выязджаць за межы краіны, пакуль гэтае права не абмяжуе адзін з бацькоў.

Глядзі: Чорны спіс ЕС