Лукашэнка незадаволены інвестарамі "Мінск-Сіці"
Расійская кампанія “Ітэра” за 2 гады выдаткавала толькі 0,3% абяцаных інвестыцый на будаўніцтва “Мінск-сіці”.
13 верасня пра гэта з незадавальненнем паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: "У 2008 годзе для ажыццяўлення гэтага праекта было вылучана больш за 300 гектараў зямлі ў цэнтры Мінску. Гэта асноўны інвестыцыйны праект нашай краіны. Прытрымліваючыся пажаданняў кампаніі, ужо некалькі разоў пераносіліся тэрміны рэалізацыі праекта і неаднаразова даваліся розныя прэферэнцыі. Як растлумачыць той факт, што з 2009 года асвоена толькі 0,3% ад заяўленага аб'ёму інвестыцый? Гатовыя будаваць — будуйце. Не — ёсць інвестары, і трэба перадаваць гэты праект тым, хто сёння ў стане будаваць. Дадатковых гутарак аб нейкіх ільготах і прывілеях прашу не весці".
Нагадаем, што агулам праект "Мінск-Сіці” павінен быў каштаваць 5 мільярдаў долараў.