Лукашэнка пагаварыў з галоўным рэдактарам газеты "Завтра" Праханавым
Сустрэча прайшла 21 лютага ў Мінску.
Як паведамляе БЕЛТА, на пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падараваў госцю беларускамоўную кнігу Уладзіміра Ліхадзедава "Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя". Беларускі кіраўнік адзначыў, што на беларускай зямлі нараджаліся вялікія людзі, і як прыклад назваў Міцкевіча. У адказ Аляксандр Праханаў заявіў, што новая еўразійская канцэпцыя адчувае патрэбу ў геніі такога кшталту, як Адам Міцкевіч.
Падчас сустрэчы ішла размова пра нядаўнюю гісторыю, інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, беларуска-расійскія адносіны.