Лукашэнка пажадаў Бердымухамедаву такога ж тэрміну, як і сабе

У часе камунікавання з туркменскім калегам Бердымухамедавым Лукашэнка заявіў: "Хачу, каб ваш прэзідэнцкі тэрмін доўжыўся, прынамсі, столькі, колькі я буду працаваць, бо мне з вамі вельмі камфортна працаваць".

"Мы на свае вочы бачым плён незалежнага Туркменістана. Памятайце, што ў Беларусі дружалюбны вам народ, які гатовы рэалізаваць любыя вашыя пажаданні. Мы гранічна адкрыта выбудоўваем адносіны. Усім, што вы ўбачыце карыснага ў Беларусі, мы гатовы падзяліцца з вамі", — цытуе БЕЛТА кіраўніка беларускай дзяржавы.