Лукашэнка пералічыў у дапамогу ахвярам тэракту два месячныя заробкі

Аляксандр Лукашэнка пералічыў на дабрачынны рахунак у дапамогу ахвярам тэракту ў мінскім метро  два свае месячныя заробкі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Па стане на 14 красавіка на дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама паступіла больш 458,5 млн. рублёў для аказання дапамогі пацярпелым у выніку тэракту ў мінскім метро, паведамляе БелаПАН.