Лукашэнка прапанаваў "Ашчадбанку" фінансаваць любыя праекты
Пра гэта прэзідэнт Беларусі заявіў сёння на сустрэчы са старшынём праўлення "Ашчадбанка" Расіі Германам Грэфам.
"Ашчадбанк" Расіі прыйшоў у Беларусь надоўга, на наш пункт гледжання, і мы мусім усяляк яго падтрымаць. Банк выказаў жаданне фінансаваць шмат якія праекты ў нашай краіне — выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем і будзем вас падтрымліваць", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы.