Лукашэнка расказаў, што рабіць з лайдакамі ці п'яніцамі (відэа)

Пра гэта Лукашэнка заявіў у панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "прадукцыйнасць працы на нашых прадпрыемствах прыкметна ніжэй, чым у перадавых замежных кампаніях, а матэрыялаёмістасць і энергаёмістасць у сваю чаргу вышэй". Ён падкрэсліў, што дзяржава зрабіла ўсё для таго, каб кожны працаздольны грамадзянін меў працу і годны заробак.

Паводле яго слоў, людзей працы прадастаўлены беспрэцэдэнтныя сацыяльныя гарантыі. "Відавочна, гэта і спараджае ў некаторай часткі насельніцтва ўтрыманскія настроі", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — ...Што рабіць кіраўніку з відавочнымі лайдакамі і п'яніцамі? Я адказваю проста: караць рублём, а калі не дапаможа — з такімі людзьмі трэба развітвацца".

Паводле Лукашэнкі, калі не рабіць такіх захадаў, Беларусь не зможа "вытрымаць глабальную канкурэнцыю", беларускія інавацыі "так і застануцца дэкларацыямі".