Лукашэнка спадзяецца на асаблівае становішча Беларусі ў АЭП
Такую заяву беларускі лідар зрабіў сёння ў часе рабочай сустрэчы ў Мінску з адказным сакратаром Камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, без Беларусі не можа быць ні Адзінай эканамічнай прасторы, ні Мытнага саюза, перадае БелаПАН. Ён таксама адзначыў, што наша краіна будзе асаблівай краінай у гэтым саюзе, “бо ў яе эканоміка не такая, як у Расіі і Казахстане”. У гэтых дзвюх дзяржаваў болей прыродных рэсурсаў, а гэта шмат у чым на сёння вызначае развіццё эканомікі, адзначыў беларускі кіраўнік.