Лукашэнка сцвярджае, што ніколі не ўтрымліваў уладу сілай
Такая заява прагучала ад кіраўніка дзяржавы 9 снежня на з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Я ніколі ў сваім жыцці не карыстаўся тым, каб сілай утрымліваць уладу". Па яго словах, народ абірае прэзідэнта менавіта для таго, каб ён ажыццяўляў свае ўладныя паўнамоцтвы, перадае БЕЛТА. Разам з тым, ён адзначыў, што ўлада павінна быць моцнай, бо ў моры хаосу толькі моцная ўлада можа кансалідаваць і ўтрымаць краіну.