Лукашэнка сустрэнецца сёння з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Зімбабвэ ўстаноўлены ў красавіку 1992 года.
Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Джонам Нкома. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У лістападзе 1992 года амбасадар Зімбабвэ ў Расіі першым з амбасадараў афрыканскіх дзяржаў быў акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Аснову беларускага экспарту ў Зімбабвэ складаюць калійныя ўгнаенні, аўтатэхніка, матацыклы, абсталяванне для апрацоўкі каменя. Зімбабвэ традыцыйна пастаўляе ў Беларусь тытунёвую сыравіну, а таксама ў нязначных аб'ёмах гародніну і садавіну.