Лукашэнка сёння абмяркуе вынікі выступленняў беларусаў на Алімпіядзе
У пятніцу пройдзе Алімпійскі сход Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Найперш на ім будзе ісці гаворка пра выступленне беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Лондане, аб праблемах развіцця спартыўнай галіны, інфармуе БЕЛТА.
"Прессбол" адзначае, што на нарадзе будуць разгледжаныя і кадравыя пытанні. Магчыма, пазбавіцца сваёй пасады міністр спорту Алег Качан.
Нагадаем, у неафіцыйным медалёвым заліку ў Лондане Беларусь заняла 23-е месца (па колькасці ўзнагародаў — 18-е). На рахунку нашых спартоўцаў 13 медалёў — тры залатыя, пяць срэбраных і пяць бронзавых. Задачу заваявання 25 медалёў яны не выканалі.
Міністр спорту: некаторыя беларускія алімпійцы займаліся сабатажам
Вынікі расследавання: прэпарат Астапчук падсыпаў... трэнер Яфімаў