Лукашэнка сёння збірае выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта
На ім будуць вырашаныя "ўсе асноўныя арганізацыйныя пытанні дзейнасці абноўленага выканкаму".
Як паведамляе БЕЛТА, на паседжанні плануецца абмеркаваць і зацвердзіць "найбольш актуальныя аспекты функцыянавання алімпійскага руху Беларусі".
Нагадаем, учора стала вядома пра прызначэнне новага міністра спорту, якім стаў генерал-маёр Аляксандр Шамко. Памочнікам кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізкультуры і спорту быў прызначаны Максім Рыжанкоў. Сёння выканкам разгледзіць прапанову Аляксандра Лукашэнкі аб прызначэнні Ігара Рачкоўскага, былога кіраўніка Памежнага камітэту, першым віцэ-прэзідэнтам НАК.