Лукашэнка: У адносінах з Захадам адбываецца "пэўная дынаміка"

Між іншым, ён расказаў пра сур’ёзныя змены ў знешнепалітычных і знешнеэканамічных пазіцыях дзяржавы, што ўплывае і на сітуацыю ў нашай краіне.

Лукашэнка: "Пэўная дынаміка ў нас адбываецца ў адносінах з Захадам, ЗША, іншымі дзяржавамі. Гэта не можа не ўплываць на сітуацыю ўнутры нашай краіны, і гэта не можа не ўваходзіць у кампетэнцыю галоўнай спецслужбы нашай дзяржавы”.

Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пад уплывам Беларусі адбываюцца "сур'ёзныя змены" ў "вайскова-палітычным блоку" — АДКБ.