Лукашэнка вярнуў на працу звольненага дырэктара малочнага камбіната

Працоўная дамова з дырэктарам была скасаваная 25 студзеня. Прычына звальнення — нежаданне Мікіціча "паскорыць" кансалідацыю актываў а і СП "Юнімілк-Пружаны", на чым настойваў і Пружанскі райвыканкам.

Аднак на нарадзе па развіцці малочнай галіны, што адбылася 3 лютага, Аляксандр Лукашэнка рэзка пакрытыкаваў дзейнасць кампаніі "Данон-Юнімілк" у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы рэкамендаваў узнавіць у пасадзе дырэктара Пружанскага малочнага камбіната. А пра старшыню Пружанскага райвыканкама сказаў, што яго, "хутчэй за ўсё, трэба замяніць".

У такой сітуацыі назіральны савет Пружанскага малкамбіната паспяшаўся выправіць кадравую "памылку", паведамляе "Вячэрні Брэст".

Фота: spasite-menia.livejournal.com