Лукашэнка выказаўся пра палітзняволеных, санкцыі і еўрапейцаў (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу гаварыў пра актуальныя пытанні палітычнага і эканамічнага жыцця краіны.
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць весці дыялог з Еўрапейскім саюзам. Ён падкрэсліў: на Захадзе зразумелі, што санкцыі і ўльтыматумы не даюць жаданага эфекту.
Паводле яго слоў, сёння стаіць пытанне пра тое, "як выйсці з таго тупіка, у якім мы з еўрапейцамі патрапілі".
130426_lukashenkapalitviazni.mp3
"Вось пачынаюць: там — палітзняволеныя, — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Я яшчэ раз гавару: мы за палітыку нікога не судзім, у нас няма палітычных артыкулаў. Крымінал самы прамы".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што саступак у гэтым пытанні не будзе, яго пазіцыя ранейшая: "Хто хацеў быць на волі — ён сёння на волі. Хто хоча быць у турме і выйсці героем — Гасподзь з вамі, сядзіце там".