Лукашэнка: вынікі працы нашых навукоўцаў не заўсёды становяцца таварам

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што існуе праблема змены навуковых пакаленняў, мала моладзі ідзе ў навуку. Гаворачы пра фінансаванне беларускай навукі, Лукашэнка падкрэсліў, што ў замежжы плацяць навукоўцам толькі за неабходны вынік.

"Нашы навукоўцы пакуль ствараюць толькі інтэлектуальны прадукт, які далёка не заўсёды пераўтвараецца ў тавар, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Больш таго, даследчыкі і вытворцы нават не могуць цалкам засвоіць сродкі інавацыйнага фонда".